Як паведамілі Радыё «Свабода» у прэсавай службе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, Пятро Парашэнка накіраваў Аляксандру Лукашэнку віншавальны ліст з нагоды Дня незалежнасьці Беларусі:
«Кіраўнік дзяржавы пажадаў беларускаму калегу моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых посьпехаў на высокай пасадзе, а дружалюбнаму беларускаму народу — міру і росквіту».
Паводле Пятра Парашэнкі, раўнапраўнае партнэрства і давер — гэта важнейшыя прыярытэты двухбаковага ўзаемадзеяньня Украіны і Беларусі.
«Упэўнены, што ваш будучы візыт ва Ўкраіну стане яшчэ адным важным крокам на шляху паглыбленьня канструктыўнага дыялёгу паміж дзвюма краінамі», — адзначыў Пятро Парашэнка ў сваім лісьце.