Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3ь ліпеня лягатып сайта кампаніі Google зьмяніўся на адзін дзень — з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі. Сёньня тыя, хто заходзіць на Google зь Беларусі, будуць бачыць лягатып пошукавіка ў выглядзе дзяржаўнага сьцяга краіны.

Google рэгулярна замяняе свой лягатып на так званыя дудлы (англ. Doodle «выводзіць крамзолі, нядбайна маляваць»). Звычайна гэта адбываецца ў сьвяточныя дні, дні нараджэньня вядомых людзей і буйныя падзеі, паведамляе tut.by.

Калі клікнуць на лягатып, адчыняюцца вынікі пошукавага запыту «Дзень незалежнасьці Беларусі». Першая спасылка — артыкул зь «Вікіпэдыі» пра афіцыйны Дзень незалежнасьці, які адзначаецца 3 ліпеня.

Другая спасылка — артыкул пра Дзень Волі, які сьвяткуецца 25 сакавіка.

Часам дудлы бачныя толькі карыстальнікам адной краіны або рэгіёну (напрыклад, сёньняшні чырвона-зялёны ўбачаць толькі беларусы), часам — больш глябальна.

А ў беларускім твітэры кампаніі Google віншаваньні — зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG