Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Guardian: 60% брытанцаў хочуць захаваць правы грамадзянаў Эўразьвязу


Шэсьць зь дзесяці брытанцаў хацелі б захаваць неабмежаванае права на пражываньне і працу ў краінах Эўразьвязу пасля Брэксыту, сьцьвярджае газэта Guardian са спасылкай на апытаньне, праведзенае Лёнданскай вышэйшай школай эканомікі.

Паводле Бі-Бі-Сі, сярод людзей ва ўзросьце 18-24 гадоў колькасьць прыхільнікаў свабоды выбару месца жыхарства дасягае 85%, сярод лёнданцаў 80%.

Частка рэспандэнтаў выказала гатоўнасьць плаціць за гэты прывілей суму, роўную брытанскаму ўнёску ў бюджэт Эўразьвязу ў разьліку на душу насельніцтва, заявіў Guardian прафэсар палітычных навук ЛШЭ Майкл Брутэр.

Толькі 10% падтрымліваюць ідэю пазбавіць грамадзянаў Эўразьвязу, якія пражываюць у Вялікабрытаніі, магчымасьці галасаваць на мясцовых выбарах. 48% мяркуюць, што эўрапейцы, якія стала пражываюць у Вялікабрытаніі, маглі б удзельнічаць і ў парлямэнцкіх выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG