Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі затрыманы ўкраінскі вайсковец, яго падазраюць у забойстве


Андрэй Міронаў (зьлева) і Андрэа Ракелі (справа)
Андрэй Міронаў (зьлева) і Андрэа Ракелі (справа)

У Італіі затрыманы грамадзянін Украіны Віталь Маркаў. Яго падазраюць у дачыненьні да гібелі італьянскага фотарэпартэра Андрэа Ракелі ды ягонага перакладчыка і праваабаронцы Андрэя Міронава, а таксама да раненьня францускага фотажурналіста Вільяма Раглона 24 траўня 2014 г. пад Славянскам (Данецкая вобласьць Украіны). Пра гэта паведаміла 1 ліпеня выданьня La Repubblika.

Адначасова аб арышце напісаў у фэйсбуку намесьнік генпракурора Ўкраіны Яўген Енін, заявіўшы, што пракуратура пра гэта інфармаваная.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны, дэпутат Антон Герашчанка паведаміў, што Віталь Маркаў прыехаў у Італію, каб наведаць маці, якая там жыве. На думку Герашчанкі, «уся гэтая гісторыя больш падобная на чарговую расейскую правакацыю».

У траўні 2014 году машына, у якой ехалі замежныя журналісты і праваабаронца, трапіла пад мінамётны абстрэл у Данбасе. Дагэтуль у гэтым нападзе ўкраінскія сілы вінавацяць сэпаратыстаў, а тыя — добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG