Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе разьвіталіся з былым канцлерам ФРГ Гэльмутам Колем. Фота


Месцам правядзеньня эўрапейскага разьвітаньня з Гэльмутам Колем быў абраны Страсбург. Падобная цырымонія разьвітаньня зь дзяржаўным дзеячам праводзіцца ў ЭЗ упершыню. У цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўнікі ЭЗ, лідэры ЗША, Расеі, Францыі і Нямеччыны.

Пахаваць экс-канцлера вырашана ў Нямеччыне — у горадзе Шпаер. Такой была апошняя воля Гэльмута Коля.

«Канцлер германскага адзінства», як яго называюць суайчыньнікі, 16 гадоў узначальваў урад ФРГ. Менавіта пры ім абрынулася Бэрлінская сьцяна і адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны.

На цырымоніі выступілі кіраўнікі структураў ЭЗ і лідэры шэрагу эўрапейскіх краінаў.

Памяць свайго аднапартыйца ўшанавала Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель: «Дарагі канцлер ФРГ Гэльмут Коль, вы ўнесьлі вырашальны ўклад у тое, што я сёньня тут стаю. Дзякуй за тыя шанцы, якія вы мне давалі. Я схіляюся перад вамі і вашай памяцьцю — у падзяцы і пакоры», — сказала Мэркель.

Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан падкрэсьліў, што Коль імкнуўся да сьвету, у якім прыярытэт аддаецца супрацоўніцтву, а не канфліктам, і ў якіх ніхто не дамінуе.

Прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў назваў Гэльмута Коля «лідэрам, дзякуючы якому мяняюцца эпохі».

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон зрабіў акцэнт на добратворным уплыве Коля на адносіны Бэрліну і Парыжу.

Гэльмут Коль узначальваў урад ФРГ ад 1982 па 1998 гады. Ён памёр 16 чэрвеня на 88-м годзе жыцьця ў сваім доме ў горадзе Людвігсхафэн.

Памёр Гэльмут Коль, канцлер, які аб'яднаў Нямеччыну
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:01 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG