Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню ПАРЭ хочуць адправіць у адстаўку пасьля паездкі ў Сырыю з расейскімі дэпутатамі


Пэдра Аграмунт
Пэдра Аграмунт

Дэлегаты Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) апублікавалі хадайніцтва пра спыненьне паўнамоцтваў старшыні асамблеі Пэдра Аграмунта.

Галасаваньне па гэтым пытаньні пройдзе на наступнай пленарнай сэсіі ў кастрычніку. Калі Аграмунт пагадзіцца на добраахвотную адстаўку, то працэдура спыніцца.

Раней асамблея вынесла вотум недаверу Аграмунту, але ён застаўся пры пасадзе. Працэдура адхіленьня старшыні ад пасады не была прадугледжаная ў рэглямэнце ПАРЭ. Падчас летняй сэсіі ПАРЭ на гэтым тыдні фракцыі Эўрапейскай народнай партыі выключылі Аграмунта са свайго складу, і ён перабывае ў статусе незалежнага дэпутата.

Пытаньне пра зьняцьце старшыні ПАРЭ з пасады было ініцыяванае пасьля таго, як Пэдра Аграмунт кіраваў дэлегацыяй асамблеі і дэпутатаў Дзярждумы Расеі падчас паездкі ў Сырыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG