Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Ядзерная праграма Паўночнай Карэі патрабуе рашучага адказу


Дональд Трамп і Мун Чжэ Ін у Белым Доме 30 чэрвеня 2017 году

Ядзерная праграма Паўночнай Карэі патрабуе рашучага адказу, — заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў пятніцу пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам ў Вашынгтоне.

Паводле Трампа, цярпеньне ЗША і іншых дзяржаў у дачыненьні да Пхэньяну «вычарпалася». Прэзыдэнт ЗША таксама паведаміў, што распрацоўваць праграму процідзеяньня КНДР Вашынгтон будзе сумесна з Сэулам, Токіё і іншымі партнэрамі.

Мун Чжэ Ін заявіў, што ўлады ЗША і Паўднёвай Карэі лічаць, што разьвязаньне праблемы зь ядзернай праграмай Паўночнай Карэі зьяўляецца глябальным прыярытэтам.

У апошнія месяцы КНДР некалькі разоў выпрабоўвала балістычныя ракеты. Дзеяньні Пхэньяну выклікалі асуджэньне многіх краін сьвету. Трамп неаднаразова выказваў занепакоенасьць у сувязі з пашырэньнем паўночнакарэйскіх ракетных выпрабаваньняў.

У пачатку чэрвеня Рада Бяспекі ААН пашырыла санкцыі супраць КНДР. Рэзалюцыю ўхвалілі ня толькі Злучаныя Штаты, але і адзіны саюзнік Пхэньяну — Кітай.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG