Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Сымон Вэй — першая жанчына, якая ачоліла Эўрапарлямэнт


Сымон Вэй

Памерла Сымон Вэй — францускі палітык і першая жанчына, якая ўзначаліла Эўрапейскі парлямэнт. Ёй было 89 гадоў.

У 1944 годзе падчас нацысцкай акупацыі Францыі сям’ю Вэй адправілі ў канцэнтрацыйныя лягеры. Яе маці памерла, а бацька і брат зьніклі бязь вестак. Пасьля вызваленьня Вэй працавала ў Міністэрстве юстыцыі Францыі, а таксама пачала весьці барацьбу за правы жанчын, у тым ліку за тых, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.

У 1970-тыя гады Сымон Вэй узначаліла міністэрства аховы здароўя Францыі. За гэты час яна дамаглася легалізацыі абортаў і законнага продажу кантрацэпцыйны сродкаў.

У 1979 годзе ў ходзе першых наўпроставых выбараў у Эўрапейскі парлямэнт Вэй была абраная яго старшынёй. Яна стала першай жанчынай, якая заняла гэты пост.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG