Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік Трампа наведае Эстонію, Грузію і Чарнагорыю


Віцэ-прэзыдэнт ЗША правядзе перамовы з кіраўнікамі трох дзяржаў.

Згодна з даручэньнем прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, з 30 ліпеня па 2 жніўня віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс наведае з афіцыйным візытам Эстонію, Грузію і Чарнагорыю, гаворыцца ў апублікаванай у чацьвер заяве Белага дому.

У Таліне Пэнс сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Эстоніі Юры Ратасам і іншымі афіцыйнымі прадстаўнікамі, каб абмеркаваць пытаньні двухбаковых адносінаў. Акрамя таго, віцэ-прэзыдэнт ЗША плянуе сустрэчы зь лідэрамі трох краін Балтыі: прэзыдэнтам Эстоніі Кэрсьці Кальюлайд, прэзыдэнтам Латвіі Раймандс Вэёнісам і прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.

У Грузіі Пэнс сустрэнецца з прэзыдэнтам гэтай краіны Георгіем Маргвэлашвілі і прэмʼер-міністрам Георгіем Квырыкашвілі. Акрамя таго, заплянаваныя сустрэчы з амэрыканскімі і грузінскімі вайскоўцамі, якія прымаюць удзел сумесных вучэньнях Noble Partner.

У Падгорыцы заплянаваныя сустрэчы віцэ-прэзыдэнта з прэзыдэнтам Чарнагорыі Філіпам Вуяначывэм і прэмʼер-міністрам Душкам Маркавічам. Акрамя таго, як паведамляе Белы дом, Пэнс разам зь лідэрамі заходне-балканскіх краінаў прыме ўдзел у саміце Адрыятычнай Хартыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG