Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсовец Пракапеня: Сказалі, што я зноў нумар адзін у краіне паводле падаходнага падатку


Віктар Пракапеня падчас лекцыі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (архіўнае фота)

Бізнэсовец Віктар Пракапеня на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікаваў ліст з падзякай ад Міністэрства па падатках і зборах.

«Сёньня ў міністэрстве па падатках і зборах сказалі, што я па 2016, як і па шмат якіх іншых гадах, нумар адзін у краіне паводле падаходнага падатку:) І, відаць, за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі заплаціў найбольш падаходнага падатку :)», — піша Віктар Пракапеня.

Ён зьвяртаецца, да міністра Сяргея Налівайкі, чый подпіс стаіць у лісьце: «Сяргей Эдуардавіч, дзякуй за ліст! Вельмі прыемна! :)»

Віктар Пракапеня — заснавальнік і былы ўласьнік кампаніі Viaden Media, якая займалася распрацоўкай мабільных прыкладаньняў і дасягнула ў гэтым значных посьпехаў. У ЗША і яшчэ больш як у 20 краінах прыкладаньні і гульні для мабільных прыладаў гэтай кампаніі ўвайшлі ў лік 50 самых ужываных. У 2011 годзе Пракапеня выгадна прадаў сваю кампанію, а заробленыя грошы ўклаў, сярод іншага, у нерухомасьць.

У 2015 годзе Пракапеня быў арыштаваны, але пасьля некалькіх месяцаў за кратамі «кампэнсаваў усю шкоду» і быў адпушчаны на свабоду. Сёлета ў сакавіку Аляксандар Лукашэнка наведаў офісы дзьвюх кампаній Пракапені — «EXP Capital» і «Вanuba Development» — і паабяцаў падтрымку беларускаму ІТ-сэктару.

XS
SM
MD
LG