Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У двух месцах Беларусі зьняволеныя ўцяклі з-пад варты


Турма ў Жодзіне, архіўнае фота.

Уцёкі адбыліся са сьледчага экспэрымэнту і з гэтак званай «хіміі».

Партал Ex-Press.by паведамляе, што сёньня ўвечары са сьледчага экспэрымэнту ў Смалявіцкім раёне зьбег падазраваны.

Уцекачу 18 гадоў, ён — жыхар Жодзіна. Партал піша, што прыкметы сярод прыкметаў уцекача — на руцэ адарваныя кайданкі. У Жодзіна супрацоўнікі міліцыі абыходзяць жылыя дамы, апытваюць людзей.

Ex-Press.by паведамляе, што пры падʼезьдзе да Жодзіна і выезьдзе з гораду даглядаюць усе аўтамабілі. Па словах відавочцаў, чарга з аўтамабіляў у той і другі бакі расьцягнулася на кілямэтры, час чаканьня ў чарзе складае да паўгадзіны. Як паведаміў чытач парталу, на пытаньне «Што адбываецца?», супрацоўнік ДПС адказаў: «Непрыемнасьць».

А партал TUT.BY перадае, што з папраўчай установы адкрытага тыпу № 26 дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС па Гарадзенскай вобласьці (якая знаходзіцца ў вёсцы Гінавічы) зьбег 29-гадовы асуджаны Юры Шыманоўскі. Цяпер яго шукае міліцыя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG