Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запрасіў па справе ашмянскіх мытнікаў пакараньні да 12,5 гадоў калёніі


Памежны пераход "Каменны лог" на мяжы Беларусі і Літвы
Памежны пераход "Каменны лог" на мяжы Беларусі і Літвы

Дзяржаўны абвінаваўца сёньня падчас судовых спрэчак запрасіў для абвінавачаных па справе ашмянскіх мытнікаў ад 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову да 12,5 гадоў адбыцьця пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Мытнікаў абвінавачваюць у арганізацыі шырокамаштабнай схемы ўхіленьне ад выплаты мыта.

Пракурор запрасіў для падсуднага Юрыя Кавальчука 7 гадоў пазбаўленьне волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Абвінаваўца таксама папрасіў суд спагнаць з абвінавачаных у даход дзяржавы сумы нанесенай шкоды.

Агучаныя сумы варʼіраваліся ад $3,3 тыс. да больш чым $124 тыс. Па справе праходзяць 16 чалавек, 11 зь іх утрымліваюцца пад вартай, астатнія 5 — пад хатнім арыштам і падпіскай аб нявыезьдзе.

Паводле вэрсіі абвінавачаньня, удзельнікі злачыннай групы за хабар у парушэньне мытнага заканадаўства бесьперашкодна прапускалі буйныя партыі тавараў празь дзяржаўную мяжу Беларусі ў пункце пропуску «Каменны Лог». Сумы незаконнага грашовага ўзнагароджаньня складалі ад $250 да $3 тыс. Адзін з удзельнікаў злачыннай групы за штомесячнае ўзнагароджаньне ў $1 тыс. інфармаваў іншых удзельнікаў групы аб праверках, заплянаваных камітэтам дзяржкантролю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG