Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін забараніў Эрдагану сустрэцца з туркамі ў Нямеччыне

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Урад Нямеччыны адхіліла запыт прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана на выступ перад турэцкай дыяспарай у Гамбургу падчас саміту «Вялікай дваццаткі» у пачатку ліпеня.

Пра гэта заявіўшы міністар замежных справаў Нямеччыны Зыгмар Габрыель. У нямецкім урадзе пацьвердзілі, што заява Габрыеля ўзгодненая з канцлерам Ангелай Мэркель.

Кіраўнік нямецкага МЗС адзначыў, што на фоне рознагалосься паміж Бэрлінам і Анкарой зварот прэзыдэнта Турэччыны да суайчыньнікаў быў бы «не да месца». Габрыель таксама выказаўся за супольную забарону выступленьняў замежных палітыкаў не з краінаў ЭЗ незадоўга да парлямэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў Нямеччыне ў верасьні.

Раней у Нямеччыне забаранілі мерапрыемствы з удзелам кіраўніка турэцкага міністэрства юстыцыі Бэкіра Боздага і міністра эканомікі Ніхата Зэйбэкчы. Яны зьбіраліся агітаваць на карысьць канстытуцыйнай рэформы Эрдагана. Улады Нямеччыны заявілі, што арганізатары не могуць гарантаваць бясьпеку ўдзельнікам мерапрыемстваў.

Тады ж улады Нідэрляндаў адмовілі ва ўезьдзе ў краіну міністру замежных справаў Турэччыны Мэўлюту Чавушаглу. Дыплямат таксама плянаваў выступіць на мітынгу перад прадстаўнікамі дыяспары. Улады палічылі, што акцыя стварае пагрозу грамадзкай бясьпецы.

XS
SM
MD
LG