Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысяжныя прызналі Дадаева вінаватым у забойстве Нямцова


Прысяжныя ў чацьвер прызналі былога байца батальёна «Поўнач» МУС Чачні Заўра Дадаева вінаватым у забойстве Барыса Нямцова. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Нарада калегіі праходзіла ў Маскоўскім акруговым ваенным судзе з аўторка. Прысяжным неабходна было адказаць на 26 пытаньняў суду. Абарона Дадаева заявіла, што прыме любы вэрдыкт.

Акрамя Дадаева на лаве падсудных знаходзяцца Анзор і Шадзід Губашавы, Тамерлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. У ходзе сьледзтва Заўр Дадаеў і браты Губашавы давалі прызнальныя паказаньні, але ў судзе адмовіліся ад іх, заявіўшы, што спазналі катаваньні.

Судовы працэс па справе аб забойстве апазыцыянэра пачаўся ў пачатку кастрычніка 2016 году. За гэты час абарона сямʼі Нямцова неаднаразова хадайнічала аб выкліку ў якасьці сьведак прадстаўнікоў кіраўніцтва Чачні, уключаючы кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава.

Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG