Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы выпусьцілі шакалядкі з партрэтамі і цытатамі Лукашэнкі


У інтэрнэт-каталёгу Amazon зьявіліся наборы шакалядных цукерак «Апошняя дыктатура Эўропы», якія прадае кампанія Da Chocolate. Каробка цукерак мае магніцік на адваротным баку, прадаўцы прапануюць «павесіць прэзыдэнта на халадзільнік».

У набор, які прадаецца за 10 даляраў, уваходзяць 9 плітак, кожная зь якіх аздобленая фота Лукашэнкі з аднаго боку і цытатай на ангельскай мове з другога. Цытаты рэальныя, напрыклад: «Лепей быць дыктатарам, чым геем», або «Апошнія выбары мы сфальсыфікавалі. [...] За прэзыдэнта Лукашэнку прагаласавала 93,5%. Кажуць, гэта не эўрапейскі паказьнік. Мы зрабілі 86%».

Кампанія Da Chocolate не ўдакладняе краіну свайго паходжаньня і ня мае афіцыйнага сайту, але ў сацыяльных сетках пазначае той самы нумар тэлефону, які мае расейская фірма «Да.Шоколад» зь Ніжняга Ноўгараду. На сайце «Да.Шоколад» набор «Апошняя дыктатура Эўропы» не прадаецца, але прапануюцца падобныя наборы «палітычных» і «непалітычных» шакалядак, асартымэнт часткова перасякаецца з Da Chocolate.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG