Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША забароняць вайскоўцам карыстацца прадуктамі «Лябараторыі Касьперскага»


Амэрыканскія сэнатары выступілі за забарону выкарыстаньня вайскоўцамі прадуктаў кампаніі «Лябараторыя Касьперскага», якая працуе ў сфэры кібэрбясьпекі, з-за боязі, што кампанія ўразьлівая для «уплыву расейскага ўраду».

За дзень да гэтага ФБР апытала некалькі амэрыканскіх супрацоўнікаў кампаніі ў рамках расьсьледаваньня яе працы.

Пасьля гэтых гутарак быў апублікаваны законапраект аб абарончых выдатках, ухвалены камітэтам Сэнату па ўзброеных сілах.

Дакумэнт забараняе міністэрству абароны ЗША ўжываць праграмнае забесьпячэньне «Лябараторыі Касьперскага», паколькі кампанія можа быць уразьлівая для расейскага ўмяшаньня.

Сэнатар-дэмакрат Джын Шахін, якая ўнесла папраўку аб расейскай кампаніі, заявіла, што «сувязі паміж „Лябараторыяй Касьперскага“ і Крамлём вельмі трывожныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG