Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія чальцы NATO і Канада павялічыць вайсковыя выдаткі на 4,3%


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што альянс павінен працягваць працу па больш справядлівым разьмеркаваньні фінансавай нагрузкі.

Эўрапейскія чальцы NATO і Канада павялічыць выдаткі на абарону на 4,3% у 2017 годзе.

«У 2015 годзе, пасьля некалькіх гадоў зьніжэньня выдаткаў, мы сталі сьведкамі рэальнага павелічэньня абаронных выдаткаў эўрапейскіх саюзьнікаў і Канады. У гэтым годзе мы мяркуем убачыць яшчэ большы рэальны рост на 4,3%», — заявіў Столтэнбэрг на прэс-канфэрэнцыі.

Гэтыя краіны ў агульнай складанасьці павялічаць выдаткі на абарону на 46 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG