Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 мільёнаў чалавек сталі ахвярамі гандлю людзьмі


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ў сваім штогадовым дакладзе адзначае, што 20 мільёнаў чалавек у розных краінах сталі ахвярамі кантрабанды людзьмі і рабскай працы. Найбольш разьвіты гэты злачынны бізнэс у Кітаі.

Пэкін, як лічаць у дыпляматычным ведамстве ЗША, шырока практыкуе эксплёатацыю жыхароў Паўночнай Карэі, якія прыяжджаюць на заробкі ў Кітай.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў 27 чэрвеня, што Расея таксама эксплёатуе рабочых з КНДР, пры гэтым іх заробкі паступаюць на радзіму і дапамагаюць фінансавай падтрымцы паўночнакарэйскага рэжыму.

У дакладзе гаворыцца, што Мʼянма, Афганістан, Малайзія і Катар выявілі жаданьне скончыць з гандлем людзьмі. Аднак Расея, Куба і Тайлянд па-ранейшаму займаюць тую ж пазыцыю ў рэйтынгавым сьпісе Вашынгтона, што і год таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG