Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пацьвердзіў віну Нідэрляндаў у гібелі 300 мусульманаў у Срэбраніцы


Жанчыны са «Згуртаваньня мацярэй Срэбраніцы» размаўляюць з журналістамі пасьля вэрдыкту, 27 чэрвеня 2017
Жанчыны са «Згуртаваньня мацярэй Срэбраніцы» размаўляюць з журналістамі пасьля вэрдыкту, 27 чэрвеня 2017

Суд у Нідэрляндах пацьвердзіў частковую віну дзяржавы за гібель каля 300 басьнійскіх мусульманаў у выніку маcавых расстрэлаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе.

Такім чынам Апэляцыйны суд у Гаазе падтрымаў рашэньне Гаагскага грамадзянскага суду, які ў 2014 годзе прызнаў частковую адказнасьць Нідэрляндаў за тое, што ў ліпені 1995 году нідэрляндзкія вайскоўцы са складу міратворчых сілаў ААН выселілі са сваёй базы ў вёсцы Патачары 300 мусульманаў, якія схаваліся там разам з іншымі ўцекачамі. Яны апынуліся ў ліку больш чым сямі тысяч мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў, забітых падразьдзяленьнямі арміі басьнійскіх сэрбаў.

У 2007 годзе Міжнародны трыбунал у Гаазе па былой Югаславіі вызначыў тое, што здарылася ў Срэбраніцы, як генацыд. Менавіта паводле такога абвінавачаньня судзяць былога лідэра басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча. Прысуд, як чакаецца, будзе вынесены да канца 2017 году.

Масавыя забойствы ў Срэбраніцы лічацца самым буйным ваенным злачынствам у Эўропе з часу Другой сусьветнай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG