Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ад выбуху аўтамабіля загінуў супрацоўнік Мінабароны


Сёньня раніцай ў Кіеве пад час руху выбухнуў аўтамабіль «Mercedes-Benz», якім кіраваў супрацоўнік Міністэрства абароны Ўкраіны.

Кіроўца загінуў. Ад аскепкаў, што разьляцеліся ад падараванага аўтамабіля, пацярпелі двое пешаходаў, але іхнаму жыцьцю нічога не пагражае.

На месцы здарэньня працуюць сьледча-апэратыўныя групы, экспэрты-крыміналісты, выбухатэхнікі, лекары «хуткай» і ратавальнікі, якія вызначаюць прычыны і абставіны выбуху.

Як паведамілі Радыё Свабода ў Кіеўскім упраўленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, паводле першых высноваў — у аўтамабіль была закладзеная выбухоўка. Сьледчыя адкрылі крымінальную справу паводле артыкулу 258 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — тэрарыстычны акт.

Супрацоўнікі паліцыі сьцьвярджаюць, што асоба загінулага ўстаноўлена, але прозьвішча не называюць. «Яму было 36 гадоў, ён вайсковец», — паведаміў сьпікер Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арцём Шаўчэнка.

Украінскія СМІ паведамляюць, што загінуў Максім Шапавал, які кіраваў спэцназам Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Гэтае здарэньне нагадвае мінулагодняе, у часе якога загінуў журналіст Павал Шарамет. Аўтамабіль, якім ён кіраваў, таксама выбухнуў у часе руху.

За апошнія чатыры дні ў Кіеве адбылося тры выпадкі падрыву аўтамабіляў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG