Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікам параду ў Менску прапануюць далучыцца да калектыўнага пазову супраць палкоўніка Макарава


Уладзімер Макараў

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімер Макараў назваў тых, хто выступае супраць вайсковага параду ў Менску, ідэйнымі нашчадкамі Вільгельма Кубэ — нямецкага гаўляйтэра падчас акупацыі Беларусі нацыстамі.

Палітык Андрэй Дзьмітрыеў ініцыяваў калектыўны пазоў у суд пра абарону гонару і годнасьці, каб запатрабаваць прабачэньняў ад палкоўніка Макарава.

«Гэтае выказваньне глыбока зьневажае тых, хто выступае супраць правядзеньня вайсковых парадаў у горадзе, кіруючыся выключна пытаньнямі рацыянальнага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў і бясьпекай людзей,» — гаворыцца ў звароце.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG