Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду зварот аб катаваньнях у ІЧУ Аляксандра Акуліча


Зьбіты супрацоўнікамі Сьветлагорскага РАУС Аляксандр Акуліч. Фота spring96.org

33-гадовы Аляксандар Акуліч, які адбываў 5 сутак арышту ў Сьветлагорскім ізалятары часовага ўтрыманьня, памёр 26 траўня 2012 году. Супрацоўнікі міліцыі ня выклікалі своечасова арыштанту хуткую дапамогу, а таксама зьбівалі яго і прымянялі спэцсродкі.

Пасьля таго як маці памерлага Валянціна Акуліч прайшла ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі па факце гвалтоўнай сьмерці сына і нічога не дамаглася, яна накіравала зварот у Камітэт па правах чалавека ААН.

Індывідуальны зварот аб парушэньні правоў Аляксандра Акуліча быў зарэгістраваны ў Камітэце па правах чалавека ААН за нумарам 2987/2017, сказала маці памерлага Валянціна Акуліч праваабарончаму цэнтру «Вясна».

У паведамленьні, якое атрымала Валянціна Акуліч, адзначаецца, што яе асоба можа заставацца ананімнай. Аднак жанчына не зьбіраецца хавацца, а рашэньне па звароце будзе публічным.

Камітэт па правах чалавека ААН таксама праінфармаваў Міністэрства замежных спраў Беларусі пра тое, што справа Аляксандра Акуліча будзе разглядацца на міжнародным узроўні. Камітэт просіць Беларусь даслаць інфармацыю, датычную гэтай справы, цягам шасьці месяцаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG