Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы давяраюць Беларусі найбольш, Расеі — найменш, сьведчыць апытаньне


Банэр на трыбуне падчас футбольнага матчу зборных Беларусі і Ўкраіны ў Львове 5 верасьня 2015 году

Паводле вынікаў дасьледаваньня, праведзенага украінскай сацыялягічнай групай «Рейтинг», 60% апытаных украінцаў давяраюць Беларусі — гэта найвышэйшы паказьнік з усіх краін.

Беларусь апярэджвае Эўразьвяз і Канаду (па 56%), а таксама ААН (48%).

Найбольш не давяраюць Расеі (73%).

У заходніх і цэнтральных рэгіёнах Украіны найбольшы давер да Канады і Эўразьвязу. Давер да Беларусі, СНД, Кітаю ды Расеі большы поўдні і ўсходзе Ўкраіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG