Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус за працу на галоўнага фінансіста Януковіча асуджаны на 5 гадоў і вызвалены


Грамадзянін Беларусі Дзьмітры Верамееў, які працаваў намесьнікам дырэктара Адэскага нафтаперапрацоўчага завода, прызнаў сваю віну ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў пры афармленьні фіктыўнага вывазу праз прадпрыемства больш як 700 тысяч тон сьветлых нафтапрадуктаў.

Як адзначаецца ў абнародаваным судовым рашэньні, Дзьмітры Верамееў пайшоў на зьдзелку са сьледзтвам і паведаміў сьледчым пра месцазнаходжаньне шэрагу дакумэнтаў, і пра ролю іншых падазраваных у справе. Апроч таго, у рамках гэтай зьдзелкі і адпаведна судоваму рашэньню беларус мае кампэнсаваць частку з 2 мільярдаў грыўняў стратаў, нанесеных дзяржаве ў выніку ўхіленьня прадпрыемства ад сплаты падаткаў.

Беларусу прызначылі пакараньне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўленьня волі без пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады, а таксама штраф у памеры 12 750 грыўняў (каля $500). У той жа час, суд вызваліў беларуса ад пазбаўленьня волі, калі ён на працягу аднаго года ня зьдзейсьніць новага злачынства. Верамееў абавязаны пэрыядычна зьяўляцца для рэгістрацыі да ўпаўнаважанага органа ў пытаньнях прабацыі і паведамляць пра зьмену месца жыхарства.

Дзьмітры Верамееў быў затрыманы сёлета ў красавіку ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» і арыштаваны на час сьледзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG