Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Менск рыхтуюць пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў


Расейскі амбасадар у Беларусі Аляксандар Сурыкаў

Беларуска-расейская мяжа застанецца празрыстай для грамадзянаў так званай саюзнай дзяржавы.

У эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» расейскі амбасадар у Беларусі Аляксандар Сурыкаў расказаў пра падрыхтоўку пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў.

Ён, у прыватнасьці, адзначыў, што цяпер бакі вядуць актыўную працу ў гэтым кірунку, і праілюстраваў сутнасьць напрацоўкі такім прыкладам: калі Беларусь выдала візу грамадзяніну Нямеччыны, яна аўтаматычна павінна прызнавацца ў Расеі.

«Такім чынам, гэты грамадзянін трэцяй краіны можа без усялякіх пытаньняў прыбыць на тэрыторыю Расеі і наадварот. Так разумею, што да канца году гэтае міжурадавае пагадненьне будзе гатовае», — адзначыў Сурыкаў.

Камэнтуючы перанос авіярэйсаў зь Беларусі ў міжнародныя тэрміналы расейскіх аэрапортаў — з улікам увядзеньня Беларусьсю пяцідзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзян 80 краінаў — Сурыкаў запэўніў, што гэты крок не зьяўляецца адкатам у справе «саюзнага будаўніцтва».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG