Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа набыць у Расеі ракетныя комплексы «Іскандэр», — беларускі амбасадар


Расейскія апэратыўна-тактычныя ракетны комплексы «Іскандэр»
Расейскія апэратыўна-тактычныя ракетны комплексы «Іскандэр»

«Пастаўкі комплексаў С-400 і апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў „Іскандэр“ могуць быць разгледжаныя з улікам зьяўленьня новага ўзбраеньня з палепшанымі характарыстыкамі. Чакаем, што ў пэрспэктыве на ахову паветраных межаў саюзнай дзяржавы заступіць Су-30СМ войскаў вайскова-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны Беларусі», — заявіў дыплямат у інтэрвію агенцтву «РИА Новости».

На сёньняшні дзень, як удакладніў Петрышэнка, асноўным зэнітна-ракетным комплексам у Беларусі застаецца сыстэма С-300.

Упершыню «Іскандэр» быў публічна прадстаўлены ў 1999 годзе на аэракасьмічным салёне МАКС. Асноўнае яго прызначэньне — зьнішчэньне сыстэмаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, а таксама аб’ектаў, якія яны прыкрываюць. Комплекс выкарыстоўвае квазібалістычныя і крылатыя ракеты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG