Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У браўзэр Mozilla Firefox мае вярнуцца беларуская мова інтэрфэйсу: у сёньняшняй ягонай асноўнай вэрсіі нельга выбраць беларускую лякалізацыю, але неўзабаве яна там зьявіцца.

Пакуль, як адзначае Kv.by, беларуская мова даступная ў бэта-вэрсіі (зборцы нумар 55) і тэставай Firefox Nightly (56-я зборка).

Беларуская мова інтэрфэйсу была выдаленая з 51-й вэрсіі Firefox праз працяглую адсутнасьць падтрымкі: у праграме зьяўляліся новыя функцыі і новыя словы ў інтэрфэйсе, але іх пераклад на беларускую не зьяўляўся. Верагодна, зь вяртаньнем беларускага інтэрфэйсу мае вярнуцца і яго падтрымка.

На піку папулярнасьці, у 2009-2010 гадах, Firefox карысталася траціна «інтэрнаўтаў», цяпер жа ім карыстаюцца каля 12% карыстальнікаў настольных кампутараў і каля 0,5% мабільных карыстальнікаў.

У асноўнага канкурэнта Firefox, браўзэра Chrome ад Google, няма афіцыйнага інтэрфэйсу па-беларуску, хоць шэраг прадуктаў Google мае беларускамоўны інтэрфэйс. У новых вэрсіях браўзэраў ад Microsoft беларуская мова прысутнічае, у браўзэрах ад Apple — не. Беларускі інтэрфэйс ёсьць таксама ў браўзэры Opera.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG