Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя разагнала гей-парад у Стамбуле, ужыўшы гумовыя кулі


У Стамбуле паліцыя разагнала актывістаў, якія спрабавалі правесьці ў нядзелю гей-парад. Пры гэтым супрацоўнікі праваахоўных органаў прымянялі гумовыя кулі і сьлёзацечны газ, паведамляе «Аль-Джазіра».

Па дадзеных тэлеканала, затрыманыя больш за сорак чалавек — як самі актывісты ЛГБТ, так і праціўнікі правядзеньня гей-параду, які забаранілі гарадзкія ўлады. У гэты дзень у Стамбуле адзначалася мусульманскае сьвята Ураза-байрам.

​Мэрыя Стамбула не ўзгадняе ЛГБТ-акцыі з 2015 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG