Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні бэатыфікавалі вязьня сталінскага рэжыму


Тэафілюс Матулёніс

Вязень Лефортава, Салаўкоў, Уладзімірскага цэнтралу, таемна пасьвячоны біскуп Тэафілюс Матулёніс 25 чэрвеня бэатыфікаваны ў Вільні.

У 1994 годзе бюст арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса быў устаноўлены ў Катэдральным саборы Вільні. Працэс бэатыфікацыі літоўскага біскупа, які служыў у Расеі, быў распачаты яшчэ ў 1990 годзе. Ён доўжыўся 16 гадоў і увянчаўся подпісам Папы Рымскага Францішка пад дэкрэтам аб яго пакутніцтве. У Літве мясцовы эпіскапат прыняў рашэньне правесьці імшу бэатыфікацыі не ў Кайшадорской эпархіі, дзе знаходзяцца мошчы пакутніка, а ў Вільні, каб у ёй змаглі ўдзельнічаць больш паломнікаў, паведамляе літоўскі партал RU.DELFI.

Матулёніс памёр 20 жніўня 1962 года ў Шэдуве, знаходзячыся фактычна пад хатнім арыштам, у ізаляцыі ад паствы. 18 сьнежня 1946 гады ён быў арыштаваны, абвінавачаны ў тым, што заклікаў духавенства да барацьбы супраць савецкай улады, хаваў ад арыштаў сьвятароў, якія ўдзельнічалі ў такой барацьбе. 27 верасьня 1947 году асуджаны да сямі гадоў пазбаўленьня волі. Адбываў тэрмін зьняволеньня ў Сіблагу, затым ва Ўладзіміры. Толькі 5 мая 1956 году ён атрымаў магчымасьць вярнуцца ў Літву, але яму забаранілі кіраваць эпархіяй і прымусілі жыць у ізаляцыі ў Шэдуве. Папа Ян XXIII незадоўга да сьмерці біскупа Матулёніса ўзьвёў яго ў годнасьць арцыбіскупа.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG