Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адклікае свайго амбасадара ў ЗША Сяргея Кісьляка,— СМІ


Амбасадар Расеі ў Вашынгтоне Сяргей Кісьляк
Амбасадар Расеі ў Вашынгтоне Сяргей Кісьляк

Амбасадар Расеі ў Вашынгтоне Сяргей Кісьляк, які апынуўся ў цэнтры скандалу вакол умяшаньня Крамля ў леташнюю выбарчую кампанію ў ЗША, вяртаецца на радзіму пасьля 10 гадоў знаходжаньня на пасадзе кіраўніка расейскай дыпмісіі.

Пра гэта ў нядзелю паведаміла інтэрнэт-выданьне Buzzfeed са спасылкай на тры крыніцы. Ад’езд Кісьляка заплянаваны на сярэдзіну ліпеня, на 11-га прызначаны разьвітальны банкет у яго гонар, які адбудзецца ў гатэлі St.Regis у двух кварталах ад Белага дома.

Дзейнасьць дыплямата трапіла ў поле зроку некалькіх камітэтаў Кангрэсу і спэцыяльнага дазнавальніка, якія расьсьледуюць факты расейскіх парушэньняў дэмакратычнага працэсу ў Амэрыцы. Кісьляк меў сустрэчы з сэнатарам Джэфам Сэшнсам, які стаў пасьля Генэральным пракурорам, а таксама са старшым дарадцам і зяцем прэзыдэнта Трампа Джарэдам Кушнерам. На сустрэчы з апошнім абмяркоўваліся пэрспэктывы стварэньня тайных каналаў сувязі паміж Белым домам і Крамлём. Ні Сэшнс, ні Кушнер не паведамілі пра гэтыя сустрэчы своечасова.

У траўні камітэт Дзярждумы ў міжнародных справах падтрымаў кандыдатуру намесьніка кіраўніка МЗС Анатоля Антонава на пасаду амбасадара Расеі ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG