Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перадаў ордэн Скарыны Гуджэроцьці. Той на цырымоніі цытаваў Барадуліна


Фота кс. Максіма Рабухі SDB
Фота кс. Максіма Рабухі SDB

23 чэрвеня ў Кіеве прайшла цырымонія ўручэньня ордэна Францішка Скарыны Апостальскаму Нунцыю ва Ўкраіне арцыбіскупу Кляўдыё Гуджэроцьці.

Арцыбіскуп Гуджэроцьці прадстаўляў Апостальскі Пасад у Беларусі з 15 ліпеня 2011 года па 13 лістапада 2015 года.

Ад імя Аляксандра Лукашэнкі ўзнагароду герарху ўручыў пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал, паведамляе сайт catholic.by. Арцыбіскуп у сваёй прамове працытаваў верш Рыгора Барадуліна, ськіроўваючы словы паэта да Беларусі:

«Яе ўратавала ейная вера Сказаў Ісус. І ў сэрцы з Ісусам пайшла. І сталася ў сьвеце няшэра. І неба рунела зорным абрусам».

Кляўдыё Гуджэроцьці было вырашана адзначыць ордэнам «за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё культурнай спадчыны паміж Беларусьсю і Ватыканам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG