Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс удар па Сырыі пасьля абстрэлу з сырыйскай тэрыторыі


Панарама тэрыторыі Сырыі, якая бачная з кантраляваных Ізраілем Галянскіх вышыняў
Панарама тэрыторыі Сырыі, якая бачная з кантраляваных Ізраілем Галянскіх вышыняў

Ізраільскія ваенна-паветраныя сілы заявілі, што зрабілі ўдары па Сырыі ў адказ на артылерыйскі абстрэл кантраляваных Ізраілем Галянскіх вышыняў.

«У адказ на больш за 10 снарадаў, запушчаных з Сырыі, авіяцыя атакавала пазыцыі, зь якіх ажыцьцяўляліся абстрэлы, і два сырыйскія танкі», — паведамілі ізраільскія вайскоўцы 24 чэрвеня ў Twitter.

Паводле паведамленьняў, артылерыйскія снарады прызямліліся на Галянскіх вышынях — тэрыторыі, якую Ізраіль захапіў у Сырыі ў 1967 годзе і якая застаецца спрэчнай. Аб параненых у выніку гэтага абстрэлу ізраільскія вайскоўцы не паведамілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG