Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія дэпартавала тысячы катарскіх вярблюдаў


Каля 15 тысяч вярблюдаў і 10 тысяч авечак, які належаць Катару, былі выгнаныя з пашаў Саудаўскай Арабіі. Пра гэта паведамілі катарскія чыноўнікі. Для выгнаных жывёл у Катары стварылі часовы прытулак з рэзэрвуарамі вады і кармоў.

Штогод тысячы вярблюдаў з пастухамі з Катару, а таксама Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў і Кувэйту пераадольваюць больш за тысячу кілямэтраў праз Саудаўскую Арабію на паўночны ўсход да мяжы зь Іракам, дзе больш прыдатныя пашы, паведамляе rfi.fr.

Саудаўскія ўлады спынілі катарскія статкі на палове шляху, і пры сьпякоце 45 ° С пастухам давялося вяртаць статак назад. Падчас перапраўкі праз мяжу многія жывёлы загінулі праз адсутнасьць вады і штучна створаную цісканіну на мяжы.

У пачатку чэрвеня Саудаўская Арабія, а таксама іншыя краіны Пэрсыдзкай затокі ўвялі санкцыі супраць Катара. Доху абвінавазілі ў падтрымцы тэрарыстычных груповак «Аль-Каіда», «Ісламская дзяржава», а таксама «Братоў-мусульман», а таксама іншых рухаў, зьвязаных зь Іранам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG