Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскву напружылі амэрыканскія жаўнеры ў Нарвэгіі. За 1500 км ад расейскай мяжы


Вучэньні NATO ў Нарвэгіі
Вучэньні NATO ў Нарвэгіі

Пасольства Расеі ў Нарвэгіі заявіла, што адносіны паміж дзьвюма краінамі могуць пагоршыцца праз разьмяшчэньне ў краіне больш за 300 амэрыканскіх марпехаў.

У пасольстве падкрэсьлілі, што з гэтай прычыны Осла становіцца для Масквы «ня цалкам прадказальным партнэрам», а напружанасьць у паўночным рэгіёне можа ўзрасьці.

На гэтым тыдні ўлады Нарвэгіі працягнулі разьмяшчэньне амэрыканскіх марскіх пяхотнікаў да канца 2018 года. Ваенныя прыбылі ў краіну з ЗША ў студзені мінулага года для ўдзелу ў сумесных вучэньнях.

У Осла падкрэсьліваюць, што гэты крок не накіраваны супраць Масквы, а амэрыканскія вайскоўцы знаходзяцца за паўтары тысячы кілямэтраў ад мяжы з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG