Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правадыры пад дажджом. Фотагалерэя


Мы прыгадали моманты, калі палітыкаў нечакана засьпеў дождж. Тут ёсьць і Аляксандар Лукашэнка.

У дзень памяці і смутку 22 чэрвеня 2017 году Ўладзімір Пуцін і Дзьмітры Мядзьведзеў ускладалі вянкі да Магілы Невядомага салдата ў Маскве. Падчас цырымоніі пачаўся моцны дождж, а фота незадаволенага надворʼем Мядзьведзева імгненна стала папулярным.

Мы прыгадали моманты, калі палітыкаў нечакана засьпеў дождж.

1. У студзені 2017 году падчас інаўгурацыі Дональда Трампа ў Вашынгтоне пачаўся дождж, а з-за моцнага ветру былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ня мог даць рады з дажджавіком.

2. У траўні 2010 году падчас памятнай акцыі былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч разам са сваім расейскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым ускладалі кветкі да помніка Невядомага салдата ў Кіеве. Тады парыў ветру паваліў вянок на ўкраінскага прэзыдэнта.

3. Папа рымскі Францішак размаўляе з паствай падчас штотыднёвай аўдыенцыі на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ў траўні 2013 году.

4. А вось кароль Савудаўскай Арабіі Салман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд прыехаў зь візытам у Інданэзію. І нельга сказаць, што яго там суха сустрэлі.

5. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель прыехала ў Брусэль у Раду Эўропы для разьмеркаваньні бюджэту ЭЗ у лістападзе 2012 году. Тады Нямеччына і Вялікабрытанія выступалі за скарачэньне выдаткаў краін Эўразьвязу.

6. Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама робіць прамову ў штаце Вірджынія падчас другой перадвыбарчай кампаніі ў 2012 годзе.

7. А на гэтым фота прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка са сваім калегам з Туркмэністану, Гурбангулы Бердымухамедавым паліваюць сьвежапасаджанае дрэва ў траўні 2016.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG