Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя смартфоны на Android адключаць ад крамы праграмаў. Каму трэба хвалявацца


Карпарацыя Google адключыць ад 30 чэрвеня падтрымку смартфонаў на Android вэрсіяў 2.1 (сямігадовай даўнасьці) і старэйшых.

Карыстальнікі такіх смартфонаў больш ня будуць мець доступу да Android Market — каталёгу праграмаў для тэлефонаў. Тым болей не плянуецца латаць «дзіры» ў праграмным кодзе старых вэрсіяў Android — абнаўленьні бясьпекі не выпускаюцца для вэрсіяў, старэйшых за 4.4.

Старыя смартфоны будуць працаваць і далей, але праграмы для іх давядзецца шукаць самастойна на староньніх сайтах або ў «пірацкіх» крыніцах.

Але для смартфонаў на вэрсіях 2.2 і навейшых застаецца дасяжным Play Store — новы каталёг праграмаў. Для вэрсіяў Android 4.4 (вэрсія чатырохгадовай даўнасьці) і больш новых працягваюцца абнаўленьні бясьпекі.

Дарэчы, на Android вэрсіяў 7-й і больш новых цалкам падтрымліваецца беларуская мова, у тым ліку прадстаўлены беларускамоўны інтэрфэйс. (На ранейшых вэрсіях беларускі інтэрфэйс рабіўся на жаданьне канкрэтнага вытворцы, беларускія законы не абавязваюць прадстаўляць прадукт на абедзьвюх дзяржаўных мовах).

Нягледзячы на салідны па мерках смартфонаў узрост Android 2.1, на ёй яшчэ працуе нязначная колькасьць смартфонаў (долі працэнта). Некаторыя беларускія інтэрнэт-крамы нават выстаўляюць на продаж за 100–200 рублёў старыя смартфоны на Android 2.1 кшталту самага першага Samsung Galaxy S, HTC Wildfire або ZTE Blade.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG