Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны, што разарвалі сувязі з Катарам, выставілі да яго патрабаваньні


Сталіца Катару Доха.
Сталіца Катару Доха.

Дзяржавы Пэрсыдзкай затокі, якія разарвалі дыпляматычныя дачыненьні з Катарам, падрыхтавалі сьпіс патрабаваньняў, якія афіцыйная Доха павінна выканаць для нармалізацыі сувязяў. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Ад Катару, у прыватнасьці, патрабуюць закрыць тэлеканал «Аль-Джазіра», абмежаваць сувязі з Іранам і адмовіцца ад прысутнасьці на тэрыторыі краіны турэцкіх войскаў.

Сьпіс з 13 пунктаў таксама ўключае патрабаваньні аб высылцы прадстаўнікоў іранскага Карпусу вартавых Ісламскай Рэвалюцыі і разрыве дачыненьняў з такімі арганізацыямі, як «Браты мусульмане», «Аль-Каіда» і «Ісламская дзяржава».

Савудаўская Арабія і яе саюзьнікі 5 чэрвеня абвясьціла пра разрыў сувязяў з Катарам, абвінаваціўшы яго ў фінансаваньні тэрарызму і пачаўшы транспартную блякаду. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты заявілі, што спыняюць прыём паштовых адпраўленьняў ў гэтую краіну.

Катар адкрыта падтрымалі Іран і Турэччына, якая паабяцала адправіць на базу ў Катары сваіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG