Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бундэстаг адмяніў усе пасьляваенныя прысуды за гомасэксуалізм


Ніжняя палата парлямэнту Нямеччыны аднагалосна прыняла закон, паводле якога будуць рэабілітаваныя ўсе асуджаныя ў пасьляваенны час гомасэксуалы. Ім будуць выплачаныя кампэнсацыі. Міністар юстыцыі Нямеччыны Хайка Маас назваў гэтае рашэньне «запозьненым актам аднаўленьня справядлівасьці». Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Артыкул пра крымінальнае пакараньне гомасэксуалаў быў прыняты яшчэ пры кайзэры, але асабліва актыўна ўжываўся нацыстамі. У часы Трэцяга Рэйху паводле яго былі адпраўленыя ў турмы і канцлягеры больш за 42 тысячы чалавек. У ГДР яго канчаткова адмянілі ў 1968 годзе. Годам пазьней ён быў памякчаны і ў Заходняй Нямеччыне, а канчаткова артыкул прыбралі зь нямецкага крымінальнага кодэксу толькі ў 1994 годзе.

Згодна з рашэньнем бундэстагу, пацярпелым — а іх з 1949 году было каля 64 тысяч — належыць выплата кампэнсацыі памерам 3 тысячы эўра плюс 1500 эўра за кожны пачаты год зьняволеньня. Колькі асуджаных паводле гэтага закону яшчэ жывыя, невядома. Міністэрства юстыцыі Нямечыны мяркуе, што па кампэнсацыю могуць зьвярнуцца каля 5 тысяч чалавек.

Каб закон уступіў у сілу, яго павінен ухваліць бундэсрат — прадстаўніцтва нямецкіх зямель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG