Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Газеце Слонімскай» абураныя плягіятам іх відэа на СТВ


Галоўны рэдактар "Газеты Слонімскай" Віктар Валадашчук

Сталічная тэлевізія (СТВ) паказала ў эфіры відэаролік з сайта «Газеты Слонімскай», не спытаўшыся дазволу і не зрабіўшы спасылкі на аўтараў.

Відэаролік быў пра бусла, які пасяліўся на даху царквы Сьвята-Дабравешчанскага жаночага манастыра ў Слоніме. Матэрыял быў зьмешчаны на сайце «Газеты Слонімскай» 19 чэрвеня пад загалоўкам «Бусел абжыўся на даху праваслаўнага храма».

Відэаролік «Газеты Слонімскай»:

21 чэрвеня ў выпуску навінаў СТВ у 16.30 ён выйшаў пад загалоўкам «Семья аистов свила гнездо на крыше монастыря в Гродненской области» і з новым гукавым суправаджэньнем.

Відэаролік з СТВ:

Галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук сказаў Свабодзе, што не чакаў такога ад сталічных калегаў. Яму непрыемна камэнтаваць гэты выпадак, бо, па сутнасьці, на СТВ прысвоілі сабе працу іншых людзей.

— Там працуе прафэсійная каманда, людзі дасьведчаныя, і вось раптам такое — мне вельмі шкада, што СТВ так зрабіла. Да нас часам зьвяртаюцца самыя розныя рэдакцыі, у тым ліку і сталічныя: папросяць перадрукаваць матэрыял, дадуць спасылку на наша выданьне, і няма ніякіх праблемаў. А тут папросту непавага... Відавочна, што наша рэдакцыя адрэагуе на такія паводзіны СТВ.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG