Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі затрымалі 4 падазраваных у датычнасьці да спробы тэракту


Праваахоўныя органы Бэльгіі затрымалі чатырох падазраваных у дачыненьні да спробы тэракту на Цэнтральным вакзале ў Брусэлі. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Напярэдадні стала вядома, што выбух спрабаваў зьдзейсьніць 36-гадовы выхадзец з Марока. Зламысьніка раней не падазравалі ў сувязях з экстрэмістамі. Аднак вядома, што ён сымпатызаваў групоўцы «Ісламская дзяржава».

Сама спроба тэракту адбылася ў аўторак вечарам. Нападанік спрабаваў падарваць бомбу ў валізцы. Ніхто з тых, хто знаходзіўся на вакзале, не пацярпеў. Падазраванага застрэлілі салдаты.

У зламысьніка пры сабе была вялікая колькасьць выбухоўкі, але здэтанавала толькі нязначная яе частка. Існавалі апасеньні, што на нападніку быў пояс сьмяротніка. Гэтая інфармацыя не пацьвердзілася.

Пасьля тэрактаў «Ісламскай дзяржавы» у Бруселі ў сакавіку 2015 году ў Бэльгіі дзейнічаюць павышаныя меры бясьпекі. Тады пры выбухах у аэрапорце і мэтро Брусэлю загінулі 32 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG