Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэт Сталіна, кубкі НКВД, майкі «Армія Расеі» — у Берасьці адзначылі «апошні мірны дзень перад вайной». ФОТА


Удзельнік рэканструкцыі ў Берасьці

Рэканструкцыя «апошняга мірнага дня 21 чэрвеня 1941 году» адбылася ў Берасьці на пешаходнай вуліцы Савецкай.

Традыцыйна ў гэты дзень у Берасьці адбыўся парад рэканструктараў у форме Чырвонай Арміі 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя. Пасьля параду, увечары, асноўныя гуляньні разгарнуліся каля кінатэатру «Беларусь».

У Берасьце прыехала шмат удзельнікаў рэканструктарскіх клюбаў з Расеі ды іншых краінаў
У Берасьце прыехала шмат удзельнікаў рэканструктарскіх клюбаў з Расеі ды іншых краінаў

Тут былі наладжаныя выставы савецкага плякату, куток савецкага побыту 30-х гадоў, дэманстраваўся «трафэйны» нямецкі матацыкл часоў вайны з партрэтам Сталіна. У адмысловым намёце прадавалася савецкая вайсковая форма, значкі з расейскай сымболікай ды дзіцячыя майкі з надпісам «Армія Расеі».

Выстава савецкага побыту 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя
Выстава савецкага побыту 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя
Нямецкі матацыкл БМВ з наклееным партрэтам Сталіна
Нямецкі матацыкл БМВ з наклееным партрэтам Сталіна
Продаж маек з надпісам «Армія Расеі»
Продаж маек з надпісам «Армія Расеі»
Намёт з продажам вайсковай формы і расейскай сымболікі
Намёт з продажам вайсковай формы і расейскай сымболікі

Сотні ўдзельнікаў рэканструктарскіх клюбаў з розных краінаў у форме Чырвонай Арміі, марскога флёту, НКВД шпацыравалі ўздоўж Савецкай вуліцы. Шмат было апранутых у стылі 30-х гадоў. Берасьцейцы фатаграфаваліся з удзельнікамі рэканструкцыі, слухалі вершы і песьні, прысьвечаныя Другой усясьветнай вайне, аглядалі выставы.

Берасьцейцы з чырвонымі сьцягамі ідуць сустракаць парад «чырвонаармейцаў»-рэканструктараў
Берасьцейцы з чырвонымі сьцягамі ідуць сустракаць парад «чырвонаармейцаў»-рэканструктараў
Сэлфі з вайскоўцам і жанчынай, апранутай у стылі 30-х гадоў
Сэлфі з вайскоўцам і жанчынай, апранутай у стылі 30-х гадоў
Дзяўчынка і манэкены дзяцей у вайсковай форме
Дзяўчынка і манэкены дзяцей у вайсковай форме

Рэканструкцыя «апошняга мірнага дня» ладзіцца ў Берасьці ўжо ня першы год. Традыцыйна раніцай 22 чэрвеня адбывалася рэканструкцыя баёў «Уварваньне» ў Берасьцейскай крэпасьці.​

Выстава плякатаў часоў вайны
Выстава плякатаў часоў вайны
У гандляра кубкамі ёсьць тавар і з надпісам «НКВД»
У гандляра кубкамі ёсьць тавар і з надпісам «НКВД»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG