Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская прэм’ерка Тэрэза Мэй зьмякчыла пазыцыю наконт Брэксыту


Тэрэза Мэй

Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй абяцае больш уважліва прыслухацца да пазыцыі дзелавых колаў краіны на перамовах аб выхадзе з Эўрапейскага Зьвязу.

Прадпрымальнікі занепакоеныя тым, што прэм’ерка настроена ў першую чаргу на зьмену міграцыйнай палітыкі, а не на абарону эканамічных інтарэсаў краіны — напярэдадні саміту ЭЗ, які адкрываецца 22 чэрвеня ў Бруселі.

З прычыны таго, што на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 8 чэрвеня кіруючая Кансэрватыўная партыя Вялікай Брытаніі страціла большасьць у Палаце абшчын, яе лідэр Мэй, як мяркуюць аглядальнікі, вымушана зьмякчыць сваю пазыцыю і адмовіцца ад так званага жорсткага Брэксыту, пры якім краіна выходзіць з агульнага эўрапейскага рынку і мытнага саюзу.

У падрыхтаванай ўрадам троннай прамове каралевы Лізаветы Другой, якая адкрыла ў сераду першую сэсію парлямэнту новага скліканьня, гаворыцца пра законапраекты, якія дазволяць Вялікай Брытаніі самастойна вызначаць міграцыйную, мытную і гандлёвую палітыку, а таксама палітыку ў галіне санкцый. У прамове таксама нічога не гаварылася аб раней абвешчаных прэм’ер-міністаркай плянах правесьці рэформы ў галіне сацыяльнага забесьпячэньня, адукацыі і карпаратыўнага кіраваньня, якія зазналі рэзкую крытыку ў брытанскім грамадзтве.

Цяпер дэпутаты парлямэнту павінны зацьвердзіць абвешчаную каралевай праграму на галасаваньні, прызначаным на 22 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG