Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане забаранілі грамадзянам ва ўзросьце да 40 гадоў зьдзяйсьняць паломніцтва ў Мэку


Паломнікі ў Мэцы
Паломнікі ў Мэцы

Камітэт у справах рэлігіяў Таджыкістану 20 чэрвеня паведаміў пра рашэньне даць права на штогадовае паломніцтва ў Мэку (гадж) толькі мусульманам, якім споўнілася 40 гадоў.

Хусэйн Шакіраў са згаданага камітэту патлумачыў гэтае рашэньне тым, што на працягу некалькіх гадоў Савудаўская Арабія скарачае квоту на правядзеньне гаджу для мусульманскіх краінаў, у тым ліку для Таджыкістану. У гэтай сувязі многія пажылыя людзі ня могуць здзейсніць паломніцтва. «Цяпер у пажылых зьявіцца магчымасьць зьдзейсьніць гадж і ажыцьцявіць даўнюю мару», — дадаў Шакіраў.

За апошнія гады ўлады Таджыкістану неаднаразова ўводзілі ўзроставыя абмежаваньні мусульманам для ажыцьцяўленьня гаджу. У 2015 годзе мінімальны ўзрост для гэтага склаў 35 гадоў.

Некаторыя лічаць, што такая забарона зьяўляецца спробай прадухіліць выпадкі радыкалізацыі сярод моладзі. Улады Таджыкістану неаднаразова заклікалі да ўмацаваньня сьвецкіх прынцыпаў у мусульманскай краіне з больш чым 8-мільённым насельніцтвам.

Раней было забаронена таджыцкім школьніцам накрываць галаву, непаўналетнім наведваць мячэці. Акрамя таго, за апошнія гады ўлада прымусіла тысячы студэнтаў вярнуцца дадому з ісламскіх школаў за мяжой на фоне паведамленьняў аб тым, што многія грамадзяне Таджыкістану далучыліся да ісламскіх экстрэмістаў у Іраку і Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG