Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сьпісала доўг Кіргізстану, а прэзыдэнты краін дамовіліся стварыць агульную сыстэму ПРА


Расея сьпісала доўг Кіргізстану на $ 240 млн па раней выдадзеных крэдытах. Сьпісаньне запазычанасьці аформлена Расеяй у рамках «афіцыйнай дапамогі разьвіцьцю Кіргізскай Рэспублікі».

Дакумэнт быў падпісаны ў ходзе афіцыйнага візыту ў Расею прэзыдэнта краіны Алмазбэка Атамбаева.

Раней Расея ў першым паўгодзьдзі 2016 года сьпісала даўгі Кіргізстану на суму $ 30 млн, а ў цэлым за апошнія 11 гадоў Расея спісала краіне $ 703,2 млн зьнешняга доўгу.

Таксама падчас візыту Атамбаева прэзыдэнты Расеі і Кіргізстану падпісалі новую Дэклярацыю аб умацаваньні саюзьніцтва і стратэгічнага партнэрства. Краіны ў агульных рысах дамовіліся стварыць абʼяднаную рэгіянальную сыстэму проціракетнай абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG