Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі зьнішчальнік праляцеў за некалькі мэтраў ад самалёта ЗША


Ілюстрацыйнае фота. Амэрыканскі самалёт-выведнік RC-135

Пэнтагон прызнаў «небясьпечным» перахоп амэрыканскага самалёта-выведніка ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам.

Узброены расейскі зьнішчальнік праляцеў за некалькі мэтраў ад амэрыканскага вайсковага самалёта, які ажыцьцяўляў палёт над Балтыйскім морам, паведаміў «Голасу Амэрыкі» амэрыканскі чыноўнік.

Пэнтагон паведаміў, што амэрыканскі самалёт-выведнік RC-135 у панядзелак быў непрафэсійна «перахоплены» ў міжнародным паветранай прасторы расейскім зьнішчальнікам Су-27.

«Праз высокую хуткасьць збліжэньня і дрэнную кіравальнасьць лятальнага апарата падчас перахопу гэтае ўзаемадзеяньне прызнана небясьпечным», — заявіла ў аўторак «Голасу Амэрыкі» прадстаўнік Міністэрства абароны падпалкоўнік Мішэль Балданза.

Яна дадала, што гэты манэўр мог нанесьці сур’ёзны ўрон і траўмы чальцам абодвух экіпажаў.

Прадстаўнікі Пэнтагону падкрэсьлілі, што амэрыканскі самалёт-выведнік «не рабіў нічога, што магло справакаваць» паводзіны расейскага зьнішчальніка.

«Расейскія вайскоўцы маюць права практыкавацца ў міжнароднай паветранай прасторы, але яны павінны выконваць міжнародныя стандарты, вызначаныя для гарантаваньня бясьпекі і прадухіленьня інцыдэнтаў», — заявіла Балданза.

Цесныя збліжэньні вайсковых самалётаў, якія працуюць у міжнародным паветранай прасторы, адбываюцца рэгулярна. Афіцыйныя асобы кажуць, што пераважная большасьць збліжэньняў з удзелам амэрыканскіх вайсковых самалётаў праводзіцца бясьпечным чынам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG