Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вакзале ў Брусэлі адбыўся выбух. Паліцыя нэўтралізавала мужчыну


На цэнтральным чыгуначным вакзале Брусэля нэўтралізаваны западозраны мужчына, паведамляе бэльгійская паліцыя.

Прадстаўнік паліцыі не пацьвердзіў паведамленьняў аб тым, што на мужчыну быў «пояс сьмяротніка», аднак сказаў, што ў працэсе затрыманьня было чуваць слабы выбух. Сытуацыя пад кантролем, заявіў прадстаўнік паліцыі.

Як паведамляе BBC, пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Пасьля інцыдэнту паліцыя ачапіла цэнтральную плошчу Брусэлю — Гран-пляс, дзе ў гэты час было шмат турыстаў.

XS
SM
MD
LG