Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон зрабіў больш жорсткімі санкцыі супраць 19 грамадзянаў і 39 кампаніяў РФ і Ўкраіны


Міністэрства фінансаў ЗША зрабіла больш жорсткімі санкцыі супраць некаторых фізычных і юрыдычных асобаў Расеі і Ўкраіны.

На сайце ведамства разьмешчаны новы «чорны сьпіс», у які, у прыватнасьці, уключаныя: расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» і яе меркаваны кіраўнік Дзьмітры Уткін, кейтэрынгавая кампанія «Канкорд» Яўгена Прыгожына, якога называюць «кухарам Пуціна», байк-цэнтар і ахоўнае прадпрыемства «Воўк» лідэра «Начных ваўкоў» Аляксандра Залдастанова, вядомага пад мянушкай Хірург, прадстаўнік прэзыдэнта Расеі па сувязях з арганізацыямі суайчыньнікаў Аляксандр Бабакоў і шэраг асобаў зь яго бліжэйшага атачэньня (Бабакоў валодае гатэлем у Кіеве, каля якога ў сакавіку быў забіты экс-дэпутат Дзярждумы Генадзь Вароненкаў).

Пад санкцыі трапілі таксама некалькі банкаў, якія працуюць у анэксаваным Расеяй Крыме, генэральны пракурор і кіраўнік Фэдэральнай сыстэмы выкананьня пакараньняў Крыму, банкі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» і некалькі дзеячаў сэпаратыстаў, якія дзейнічаюць на ўсходзе Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG