Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску судзяць былога «мэра» — за хабар у 20 тысяч даляраў


Андрэй Каваленка
Андрэй Каваленка

У Бабруйску пачаўся суд над былым старшынём гарвыканкаму Андрэем Каваленкам. Справу пачынаў разглядаць Магілёўскі абласны суд, але перанакіраваў яе ў Бабруйск.

Каваленку затрымалі ў лістападзе мінулага году ў момант перадачы хабару. Вінавацяць яго па больш як дзесяці эпізодах з агульнай сумай хабару больш за 20 тысяч даляраў — за вырашэньне пытаньняў на карысьць пэўных камэрцыйных структур ці за прызначэньне на пасады. Усе фігуранты справы прызналі ўсе перадачы хабару, Каваленка прызнае часткова.

Старшынём бабруйскага гарвыканкаму Каваленка стаў у 2014 годзе, да таго быў намесьнікам старшыні, старшынём Кастрычніцкага раёну Магілёва, займаў іншыя кіраўнічыя пасады.

«Нястрымны папуліст»: цікавыя факты пра затрыманага за хабар старшыню Бабруйскага гарвыканкаму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG