Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец паспрабуе зарэгістраваць грамадзкае аб’яднаньне «Дзея»


 Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец

«Шанцы на рэгістрацыю аб’яднаньня ёсьць, — падкрэсьліў Лагвінец. — Галоўнае, мы стварылі арганізацыю, каб рухацца наперад, а не азірацца назад».

Аб’яднаньне мае намер займацца дасьледаваньнем сытуацыі з правамі і свабодамі чалавека, зафіксаванымі ў Канстытуцыі Беларусі.

У адпаведнасьці са статутам, задачы арганізацыі вызначаныя наступныя: садзейнічаньне пабудове грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы, сьцьвярджэньню прынцыпаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека; стварэньне неабходных умоў для асьветы грамадзянаў Беларусі ў галіне абароны правоў чалавека; садзейнічаньне забесьпячэньню незалежнасьці і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь, падвышэньню яе міжнароднага аўтарытэту як дэмакратычнай прававой дзяржавы.

Устаноўчы сход арганізацыі адбыўся 20 траўня; вырашана, што кіраваць ёю будзе калегіяльны орган — рада зь дзевяці чалавек.

Сёлета ў сакавіка Алесь Лагвінец выйшаў са складу руху «За свабоду». Ён ня стаў камэнтаваць прычыны такога кроку, адзначыўшы, што плянуе займацца тым жа, чым і раней, але з большай эфэктыўнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG