Што рабілі са студэнтам з ЗША ў паўночнакарэйскай турме? Амэрыканскія лекары ня вераць у афіцыйную вэрсію
Амэрыканскія лекары ўпершыню агледзелі Ота Уормбіра - студэнта, які быў арыштаваны ў КНДР, правёў у паўночнакарэйскай турме 14 месяцаў і быў вернуты на радзіму ў стане комы. Пхэньян сьцьвярджае, што юнак заразіўся батулізмам, выпіў снатворнае і не прачнуўся. Лекары ў ЗША ў гэтую вэрсію ня вераць.